«Усё шытае белымі ніткамі»: беларусы адрэагавалі на падзенне БПЛА ў Менску
- 30.07.2025, 17:26
У версію ўладаў ніхто не верыць.
У менскім мікрараёне Дамброўка разбіўся беспілотнік. Уночы 29 ліпеня ён рэзнуўся ў жылы дом, але не выбухнуў, хоць, як сцвярджае Следчы камітэт, ён быў абсталяваны выбуховым прыстасаваннем на аснове трацілу.
Улады сцвярджаюць, што «прызямлілі» яго. Аднак беларусы ў TikTok-старонцы «Хартыі' 97» пішуць, што дрон рэзнуўся ў дом на вуліцы Матусевіча 72:
«А гэта толькі пачатак».
«Шум ніхто не хацеў падымаць. Усё шыта-крыта, як звычайна»,
«Дазволіў Расеі лётаць! Вэрхал!»,
«Трэба ўзмацніць СПА з боку РФ, а то ўжо шмат іх лётае апошнім часам»,
«Гэта расейскі шахед»,
«Галоўнае, што мірнае неба, казалі яны»,
«Усё шытае белымі ніткамі».
Людзі задаюцца пытаннем: калі дрон пасадзілі, як сцвярджаюць улады, чаму нельга было зрабіць гэта на подступах да Менска:
«Навошта саджаць было ў горадзе. Вывелі б за горад. Магло ірвануць - і мала б не паказалася».
«Праўду кажаш! Пытанне: чаму эвакуацыі людзей не было? А думаю, што ведалі, што не рване!!!».