BE RU EN

Беларускі футбаліст расказаў, як з яго жартуюць палякі

  • 7.03.2025, 15:51

Глеба Кучко часта называюць «Глебам» ці «Шкурыным».

19-гадовы беларускі паўабаронца плоцкай «Віслы» (Польшча, Д2) Глеб Кучко расказаў пра тое, як партнёры рэагуюць на ягоную нацыянальнасць, піша bel.football.

- У Польшчы гуляе шмат беларускіх футбалістаў. Можа, хтосьці з іх дапамагаў адаптавацца ў краіне спачатку?

– У нас дастаткова вялікая розніца ва ўзросце. Ды і я з імі не сустракаўся, хоць і сачу за выступам беларусаў у Польшчы. Асабіста ні з кім з іх не камунікаваў, так што ўсё сам.

Ці стаў я сваім у Польшчы? У камандзе шмат хлопцаў з розных краін, але мяне заўсёды бачаць бліжэй да палякаў, бо размаўляю на іх мове.

А так, усе ведаюць, што я з Беларусі - дарэчы, бываюць смешныя сітуацыі праз гэта. Напрыклад, называюць мяне Аляксандр Глеб ці Жэня Шыкаўка. Б'ю штрафны на трэніроўцы, а хлопцы крычаць: "О, Шкурын б'е!". У камандзе з камунікацыяй у мяне ўсё ў парадку, з усімі футбалістамі выдатныя ўзаемадачыненні.

- І часта становішся героем падобных смяхоццяў?

- Бывае! Асабліва старэйшыя любяць пажартаваць.

Наш капітан Лукаш Секульскі ў свой час пагуляў у Расеі за «СКА-Хабараўск», часта размаўляе са мной па-расейску.

Басніец Баян Насціч падтрымлівае са мной кантакт, ён раней выступаў у БАТЭ і любіць паразмаўляць пра беларускі футбол.

А асноўныя смяхоцці бываюць на тэму актуальных навін з Беларусі. Вось днямі хлопцы ўбачылі, што ў Менску дабудавалі Нацыянальны стадыён. Смяяліся, што ў нас пабудавалі другую арэну. Кажуць, калі ты на ёй згуляеш?

Апошнія навіны