BE RU EN

Амаль два дзясяткі рыбакоў панесла на крызе ў Вілейскім вадасховішчы

  • 7.03.2025, 14:28

Іх ратавалі больш за гадзіну.

З ільдзіны, якая адкалолася, ратавальнікі забралі 18 рыбакоў.

Відавочцы гавораць, што лёд раставаў імгненна, а моцны вецер выносіў крыгу з вялікай хуткасцю. Многія з рыбакоў былі без выратавальных камізэлек.

Для дапамогі людзям спатрэбілася крыху больш за гадзіну.

За 6 сакавіка ў Беларусі выратавалі 24 рыбакі. Аднак ёсць тыя, да каго дапамога не паспела. У Берасцейскай вобласці патануў 1 чалавек, у Віцебскай вобласці - 3, у Гомельскай вобласці - 2, у Менску - 1 чалавек.

У Асацыяцыі выратавання на вадзе нагадваюць, што ў краіне дзейнічае забарона выхаду на лёд, калі яго таўшчыня складае менш за сем сантыметраў.

Апошнія навіны