BE RU EN

Лукашэнка давёў да ручкі сваю малую радзіму

  • 31.03.2025, 13:36

Не ратуе нават святкаванне Купалля.

Насельніцтва Копысі за апошнія тры гады скарацілася з 628 да 600 жыхароў, піша канал Віцебск, я гуляю. У 2023-м мясцовы актывіст напісаў у Віцебскі аблвыканкам зварот, у якім паскардзіўся на закрыццё сырзавода і пякарні.

З тых часоў улады і прапаганда ўзяліся паляпшаць пацьмянелую выяву малой радзімы правадыра. Надоечы тамака пампезнаі ў прысутнасці вялікіх чыноў адкрылі новую пякарню. Але гэтыя намаганні, мяркуючы з усяго, не мелі заўважнага выніку.

І гэта паказальны момант. У Копысь за апошні дзясятак гадоў улілі нямала сродкаў з бюджэту. У даволі невялікай вёсцы адкрылі некалькі крамаў “Еўраопт”, “Карону”, рэстарацыю, піша “Салiдарнасць”.

Па суседстве, у Александрыі, ладзяць штогадовае святкаванне Купалля, размаху якога могуць пазайздросціць "Дажынкі" ранейшых гадоў. Тут знаходзіцца адна з сямейных рэзідэнцый Лукашэнкі.

Але людзі сюды не толькі не едуць - Копысь банальна вымірае. І гэта самая красамоўная ацэнка намаганням нязменнага правадыра ў «выратаванні» беларускай вёскі. Бо прыязджаць на выходныя ў «пацёмкінскую» вёску і жыць тамака стала — дзве вялікія розніцы.

Апошнія навіны