BE RU EN

Памёр зорка баевікоў 90-х Рычард Нортан

  • 30.03.2025, 21:27

Яму было 75 гадоў.

Аўстралійскі актор, каскадзёр і майстар баявых мастацтваў Рычард Нортан памёр у Мельбурне, паведамляе Daily Mail са спасылкай на заяву ягонай жонкі Джудзі Грын. Яму было 75 гадоў.

«Я здранцвела і спустошана, у мяне няма словаў, я страціла ўсё», – напісала яна на сваёй старонцы ў Instagram.

Як піша газета, у ліку апошніх праектаў, у якіх Нортан працаваў у якасці пастаноўшчыка баёў, былі фільмы «Вар'яцкі Макс: Дарога лютасці», «Фурыёза: Сага аб Вар'яцкім Максе», «Атрад самагубцаў» і «Людзі Ікс: Цёмны Фенікс».

Нортан нарадзіўся 6 студзеня 1950 у Сіднэі і з дзяцінства займаўся дзюдо і каратэ. У 1970 годзе ён стаў галоўным інструктарам у студыі баявых мастацтваў Боба Джонса ў Мельбурне.

Сярод ягоных працаў – роля целаахоўніка ў фільме «ABBA: The Movie» у 1977 годзе, «Чароўны крышталь», «Твінкл Твінкл Лакі Старз» і «Гарадскі паляўнічы». Нортан таксама трэніраваў Ліяма Нісана ў фільме «Задняе святло», Чарлі Ханэма і Бэна Афлека на Гаваях у фільме «Трайная мяжа».

Апошнія навіны