BE RU EN

Больш за 250 чалавек шукалі хлопчыка ў Баранавіцкім раёне

  • 29.03.2025, 17:24

Спецыялісты прымянялі дрон і выкарыстоўвалі службовых сабак.

Дзесяцігадовы мянчук Стас прыехаў з сям'ёй у госці да бабулі ў вёску Застарынне. З дому дзіця выйшла 28 сакавіка, а паведамленне аб тым, што яно знайшлося, з'явілася толькі раніцай наступнага дня. Аб пошуках паведамляе прэс-служба Берасцейскага УУС.

Хлопчыка шукалі ўсю ноч больш за 250 чалавек: міліцыя, унутраныя войскі, МНС, валанцёры, мясцовыя жыхары.

Спецыялісты прымянялі дрон, выкарыстоўвалі службовых сабак, і спецтэхніку. Пошукавікі выстройваліся ў "жывыя ланцужкі" і абследавалі тэрыторыю.

У выніку хлопчыка знайшлі жывым і здаровым. Цяпер ён з роднымі.

Апошнія навіны