Папулярная тэлевядоўца прынізіла галоўных расейскіх прапагандыстаў
- 29.03.2025, 12:27
Распавяла тое, што думае аб узроўні «Першага Канала».
Расейская акторка і тэлевядоўца Ларыса Гузеева, занесеная ў базу «Міратворац» за наведванне акупаванага Расеяй Крыма, прынізіла галоўны расейскі прапагандысцкі «Першы Канал», піша «Главред».
Сама актрыса расказала, што калі ёй прапанавалі весці праграму на першым канале - яе абурэнню даслоўна не было мяжы. Бо яна бачыла сябе на вялікім экране, а не ў ролі галавы, якая размаўляе на прапагандысцкай ТВ.