BE RU EN

Эрдаган заблакаваў расейскі Rutube

  • 29.03.2025, 11:29

Па прапагандзе Крамля нанесены ўдар.

Расейскі відэахостынг Rutube цалкам заблакаваны на тэрыторыі Турцыі. Ён трапіў у «чорны спіс» забароненых рэсурсаў. Адпаведная пастанова была прынятая мясцовым рэгулятарам BTK, паведамляе Dialog.UA.

Доступ да Rutube заблакаваны як сотавымі аператарамі, так і правайдэрамі хатняга Інтэрнэту. Пры спробе ў Турцыі зайсці на сайт гэтага сэрвісу з'яўляецца старонка, на якой гаворыцца, што ён заблакаваны за парушэнне заканадаўства краіны.

Чыннікам для блакавання стала рэклама на Rutube азартных гульняў, што забаронена ў Турцыі. Пастанову турэцкі рэгулятар прыняў яшчэ месяц таму, 28 лютага.

Аднак яна набыла моц толькі зараз. Адзначым, што блакаванне адбылося на фоне нестабільнасці ўнутрыпалітычнай сітуацыі ў Турцыі.

Краіна ахопленая масавымі арыштамі ў сувязі з затрыманнем мэра горада Стамбула Экрэма Імамаглу, які ўважаецца за галоўнага канкурэнта дзейнага лідара краіны Раджэпа Эрдагана.

Адзначым, што Rutube з'яўляецца важным інструментам распаўсюджвання крамлёўскай прапаганды. Яго блакаванне ў Турцыі - вялікі ўдар для Масквы.

Апошнія навіны