BE RU EN

Аляксандра Герасіменя падтрымала «Хартыю’97»

  • 28.03.2025, 23:30

Вядомая спартоўка заклікала беларусаў Польшчы дапамагчы незалежнаму сайту.

Шматразовая чэмпіёнка свету і Еўропы ў плаванні, уладальніца трох алімпійскіх медалёў Аляксандра Герасіменя расказала, як беларусы, якія жывуць у Польшчы, могуць падтрымаць сайт Charter97.org. Вядомая беларуская спартоўка, якая падтрымала пратэсты ў 2020 годзе, пералічыла 1,5% сваіх падаткаў нашай камандзе:

- А вы ведалі, што ў Польшчы пры падачы падатковай дэкларацыі (PIT) ёсць вельмі карысная функцыя - 1,5% выплачаных вамі сродкаў можна адправіць на дабрачыннасць, і вы можаце самі выбіраць, каму іх накіраваць?

Учора я падтрымала беларускі сайт "Хартыя’97". Напраўду зрабіць гэта дастаткова проста, у падатковай дэкларацыі трэба ўвесці ўсяго толькі дзве лічбы:

1. У поле "Numer KRS wybranej organizacji (Poz. 147 z PIT-37)" увядзіце нумар 0000507234. Гэта нумар FaniMani - партнёрскай арганізацыі, якая дапаможа атрымаць дапамогу.

2. У поле "Cel szczegółowy do przekazania 1,5% podatku (Poz. 149 z PIT-37)" трэба ўвесці лічбы 107906. Гэта нумар "Хартыі’97" у FaniMani.

Калі вы жывяце і працуеце ў Польшчы і не падавалі яшчэ падатковую дэкларацыю, калі вы думалі, як дапамагчы людзям у Беларусі атрымліваць незалежную і праўдзівую інфармацыю, у вас ёсць цудоўная магчымасць гэта зрабіць.

І самае галоўнае, вы нічога не страчваеце - частка ўжо выплачанага вамі падаходнага падатку пойдзе на дапамогу рэдакцыі.

Ваша падтрымка вельмі каштоўная, - напісала Аляксандра Герасіменя ў Instagram.

Падрабязную інструкцыю, як пералічыць 1,5% падаходнага падатку на дапамогу нашай рэдакцыі, можна прачытаць праз спасылку.

Апошнія навіны