BE RU EN

Пасля вяртання з Польшчы затрымалі 64-гадовую жанчыну

  • 28.03.2025, 14:21

Яе адправілі ў СІЗА за ўдзел у пратэстах.

У канцы студзеня па вяртанні з Польшчы была затрымана Жанна Вайніловіч. Пра затрыманне стала вядома праваабаронцам, піша «Вясна».

Вядома, што жанчына вярталася ў Беларусь з Польшчы і была затрыманая не на мяжы, а праз некалькі дзён пасля гэтага.

Ёй інкрымінуюць "народны" арт. 342 КК (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) за нібыта ўдзел у паслявыбарных акцыях пратэсту. Яна знаходзіцца ў СІЗА.

Апошнія навіны