BE RU EN

У Менску на два дні ператнуць вуліцу ў цэнтры горада

  • 28.03.2025, 12:01

Для ўсіх відаў транспарту.

У суботу і нядзелю, 29-30 сакавіка, у Менску ператнуць участак вуліцы Талстога для ўсіх тыпаў транспарту. Пра гэта папярэджвае сталічная Дзяржаўтаінспекцыя.

Рух будзе закрыты з 23.00 28 сакавіка да 5.00 31 сакавіка на адцінку ад вул. Маскоўскай да вул. Вакзальнай у абодвух кірунках. Гэта звязана з правядзеннем дэмантажных работ на эстакадзе з пр-та Незалежнасці на вул. Маскоўскую.

Таксама закрыюць паварот з вул. Маскоўскай на вул. Талстога ў бок Аранскай і рух па развязцы з Маскоўскай на Талстога ў бок зав. Дамашэўскага.

Аб'язджаць закрыты ўчастак рэкамендуюць наступнымі маршрутамі:

пры руху з зав. Дамашэўскага - па вул. Маскоўскай, Суражскай, Вакзальнай і Талстога;

пры руху з вуліцы Аранскай - па вул. Талстога, Вакзальнай, Суражскай, Чыгуначнай, Шчорса, пр-це Дзяржынскага і вул. Талстога.

Таксама гэтымі днямі ўнясуць змены ў маршруты грамадскага транспарту. Напрыклад, аўтобус № 100 ад вул. Маскоўскай будзе аб'язджаць перацяты ўчастак па вул. Талстога, Магілёўскай, Аранскай, Маякоўскага, Свярдлова, Бабруйскай і пр-це Незалежнасці з прыпынкамі "Талстога" і "Ленінградская".

Апошнія навіны