BE RU EN

У Рагачоўскім раёне міліцыянеры застрэлілі мужчыну

  • 27.03.2025, 21:22

Падрабязнасці.

У Гомельскай вобласці супрацоўнікі міліцыі застрэлілі мужчыну, які падазраваўся ў падвойным забойстве, паведамілі ў прэс-службе МУС.

У міліцыю 27 сакавіка паступіла паведамленне, што ў вёсцы Старое Сяло Рагачоўскага раёна адбылося забойства. Прыбыўшы на месца, супрацоўнікі знайшлі целы мужчыны і жанчыны 53 і 58 гадоў.

«Папярэдне вызначана, што напярэдадні ў адным з дамоў адбывалася застолле са спіртным. Праз некалькі гадзінаў п'яных вячорак успыхнула сварка, 52-гадовы раней неаднаразова асуджаны мужчына схапіў стрэльбу і ва ўпор расстраляў жанчыну і яе сужыцеля», – расказалі ў МУС.

Пасля забойства ўзброены мужчына схаваўся ў лясным масіве.

«На трывогу былі паднятыя спецпадраздзяленні МУС. У ходзе пошукавых мерапрыемстваў падазронага знайшлі. Ён чыніў узброены супраціў і быў ліквідаваны», – падсумавалі ў міліцыі.

Апошнія навіны