BE RU EN

Кошты цыгарэтаў вырастуць у Беларусі

  • 27.03.2025, 20:40

З 1 красавіка.

У Беларусі зменяцца кошты шэрагу тытунёвых вырабаў, паведамляе прэс-служба Міністэрства падаткаў і збораў. Новыя кошты пачнуць дзейнічаць з 1 красавіка.

Напрыклад, падаражэюць некаторыя цыгарэты, якія выпускае ААТ «Гарадзенская тытунёвая фабрыка “Нёман”». Кошт некалькіх найменняў Pall Mall вырасце на 20 капеек, Dove – на 10–20 капеек, Kent – 30 капеек, Rothmans – 20–30 капеек.

Вырастуць кошты і часткі прадукцыі ТАА «Тытунь-інвест». Сярод іх – некаторыя віды цыгарэтаў Camel, Lucky Strike, Richmond Compact Special Blue. Рост коштаў складзе 10–30 капеек.

Апошнія навіны