BE RU EN

Дроны спецпадраздзялення ГУВ «Прымары» знішчылі СПА і лагістыку расейцаў у Крыме

  • 27.03.2025, 20:22

Таксама пад удар трапіў буксір «Фёдар Урупін».

Дроны спецпадраздзялення ГУВ МА Украіны «Прымары» разбураюць СПА і лагістыку расейцаў у Крыме.

Пра гэта паведаміла прэс-служба ГУВ МА Украіны.

«Дроны спецпадраздзялення ГУВ МА Украіны “Прымары” прадаўжаюць баявую працу над акупаваным паўвостравам», – паведамілі ў ГУВ.

На відэа – дакладныя ўдары па варожых радыёлакацыйных станцыях. Выведнікі пашкодзілі шэраг дарагіх сістэмаў ворага:

48Я6-К1 «Падлёт»

КП БРЛС РМ-10М1Е

9С32 «Імбір»

КП РЛС СТ-68

39Н6 «Каста-2Е2».

Таксама пад удар трапіў буксір «Фёдар Урупін» і Камаз акупацыйных войскаў.

Апошнія навіны