ЕЗ пашырыў санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі
- 27.03.2025, 17:50
У «чорны спіс» дадалі 25 чалавек і 7 юрыдычных асоб.
Еўразвяз пашырыў санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі за падтрымку Расеі ў вайне супраць Украіны. У «чорны спіс» дадалі 25 чалавек і 7 юрыдычных асоб.
На іх распаўсюджваюцца абмежавальныя захады, паведамляе «Афіцыйны часопіс ЕЗ».
Пад санкцыі ЕЗ патрапілі суддзі, сябры Цэнтральнай выбарчай камісіі, кіраўнікі кіраўніцтва справамі Лукашэнкі, прарэжымныя бізнэсоўцы, кіраўнікі прадпрыемстваў. У «чорным спісе» і кіраўнік «Белай Русі» Алег Раманаў.
Пад санкцыямі зараз Цэнтральная выбарчая камісія РБ, «Інтэграл» (вядома, што ён абыходзіць заходнія санкцыі і дапамагае Расеі ў вайне супраць Украіны), «Беларускія латарэі», ТАА «Рыдота», «Планар», Завод дакладнай электрамеханікі, ТАА «ЦЫБУЛЬКА-БЕЛ».