BE RU EN

Звольнілі чыноўніцу з Гомеля, якая падазрона доўга сядзела з заплюшчанымі вачыма на «інаўгурацыі» Лукашэнкі

  • 27.03.2025, 17:18

Гэты момант патрапіў у афіцыйную трансляцыю.

Кіраўніца спраў Гомельскага аблвыканкама Алена Клічкоўская, якая падчас прамовы Аляксандра Лукашэнкі на сваёй «інаўгурацыі» доўга сядзела з заплюшчанымі вачыма, пазбавілася сваёй пасады. Увагу на гэта звярнула выданне "Флагшток".

Крэсла Клічкоўскай заняў Аляксей Васючэнка. Ягоную кандыдатуру 27 сакавіка ўзгадніў Аляксандр Лукашэнка. На ранейшай пасадзе ў якасці кіраўніка адміністрацыі Навабеліцкага раёна Аляксей Васючэнка адпрацаваў менш за год.

Падчас інаўгурацыі Аляксандра Лукашэнкі зараз ужо экс-кіраўніца спраў Гомельскага аблвыканкама як мінімум шэсць секундаў сядзела з заплюшчанымі вачамі. Гэты момант патрапіў у афіцыйную трансляцыю цырымоніі.

«Ці стаў сон падчас афіцыйнага мерапрыемства Аляксандра Лукашэнкі прычынай звальнення чыноўніцы, невядома», - удакладніла выданне.

Апошнія навіны