BE RU EN

Альгерду Бахарэвічу ўручылі прэстыжную Лейпцыгскую кніжную прэмію

  • 27.03.2025, 14:17

Беларускі пісьменнік узнагароджаны за раман "Сабакі Еўропы".

Увечары 26 сакавіка беларускаму пісьменніку Альгерду Бахарэвічу ўручылі Лейпцыгскую кніжную прэмію за ўклад у еўрапейскае паразуменне - за ягоны раман "Сабакі Еўропы".

На думку журы, раман "Сабакі Еўропы" дзівіць "заўзятым літаратурным бачаннем будучыні", гэта "дзікая сумесь палітычнага трылера, эпасу, прыгодніцкага рамана, сатыры і казкі", піша "Нямецкая хваля".

Урачыстая цырымонія прайшла ў Gewandhaus у Лейпцыгу.

Лейпцыгская прэмія за ўклад у еўрапейскае паразуменне ўручаецца штогод, пачынаючы з 1994 года, і з'яўляецца адной з самых важных літаратурных узнагарод у Нямеччыне.

Апошнія навіны