BE RU EN

Зяленскі расказаў, што чакае Трампа, калі ён аслабіць санкцыі супраць Расеі

  • 27.03.2025, 11:54

Пуцін зробіць толькі адну выснову.

Прэзідэнту ЗША Дональду Трампу не варта змякчаць санкцыі супраць Расеі. Тады кіраўнік Крамля Уладзімір Пуцін палічыць яго слабым і зробіць наступны крок.

Пра гэта заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, піша РБК-Украіна са спасылкай на Le Figaro.

Паводле ягоных слоў, Дональд Трамп спрабаваў устанавіць добрыя дыпламатычныя стасункі з Расеяй, але з такім чалавекам, як Пуцін, гэты метад не працуе і прапанова змякчэння санкцый у абмен на саступкі з яго боку, не спрацуе.

«Пуцін не той чалавек, які можа быць удзячным. Калі Дональд Трамп аслабіць санкцыі супраць Расеі, ён зробіць толькі адну выснову: ён слабы прэзідэнт і таму можа перайсці да наступнага кроку», - мяркуе ён.

Са слоў Зяленскага, Пуцін жыве пад ціскам 24 гадзіны на дзень, у Расеі няма апазіцыі - ні ў Крамлі, ні за межамі Крамля.

«На працягу 25 гадоў ягонай мэтай было захаванне і ўмацаванне сваёй улады. Ён зрабіў гэта, забіваючы сваіх апанентаў. Але таксама падзяляючы Еўропу, ЗША і еўрапейцаў паміж сабой. Бо ён не можа змагацца з усімі. Ён саступіць. А калі ён саступіць, то страціць і сваю ўладу, свой Крэмль», - заявіў Зяленскі.

Апошнія навіны