BE RU EN

Зяленскі патлумачыў, чаму пагадзіўся на спыненне агню з Расеяй

  • 27.03.2025, 10:50

Пастанова прэзідэнта Украіны б'е па Пуціну.

Украіна пагадзілася на спыненне агню з Расеяй, каб дакладна паказаць свету, што расейскі дыктатар Уладзімір Пуцін не хоча міру. Пра гэта заявіў прэзідэнт Уладзімір Зяленскі ў інтэрв'ю еўрапейскім СМІ.

«Ёсць Блізкі Усход, які заўсёды расказваў мне тэт-а-тэт, у іншых размовах, што Пуцін гатовы да спынення агню, да безумоўнага. Што гэта Украіна не жадае заканчэння вайны, гэта Украіна не хоча міру. Гэта значыць, там «расейская» прапаганда папрацавала вельмі моцна. І я такімі крокамі выразна вельмі паказаў, што мы гатовы да спынення агню, але вы зараз убачыце, што Пуцін не гатовы», - сказаў ён.

Ён дадаў, што пасля гэтага былі некалькі кантактаў з краінамі Блізкага Усходу і Глабальнага Поўдня, якія да гэтага з намі «нават не вельмі размаўлялі, бо балансавалі паміж намі і расейцамі».

Другой прычынай, паводле слоў Зяленскага, было тое, што яму трэба было разблакаваць дапамогу Украіне ад ЗША.

Таксама Зяленскі адзначыў, што хацеў бы, каб цяпер, калі Пуцін адмовіўся ад спынення агню, прэзідэнт ЗША націснуў на яго санкцыямі, не здымаючы, а ўзмацняючы іх.

Апошнія навіны