УСУ пайшлі наперад і адкінулі расейцаў каля Пакроўска
- 27.03.2025, 9:19
Акупантаў выбілі з пазіцый у Котліне.
Сілам абароны Украіны ўдалося адкінуць расейцаў з пазіцый у Котліне паблізу Пакроўска.
Пра гэта пішуць аналітыкі DeepState.
«Сілы Абароны Украіны адкінулі супраціўніка ў Котліне, вораг прасунуўся каля Кацярынаўкі, у Тэрнах, Днепраэнэргіі і Пясчанам», - гаворыцца ў паведамленні.