BE RU EN

«На роздум далі паўгадзіны»

  • 26.03.2025, 21:09

Настаўніцы з Полацку давялося звольніцца праз блог у сацсетцы.

Паміж настаўніцай ангельскай мовы са школы №18 горада Полацка Юліяй Перапеч і кіраўніцтвам установы ўзнік канфлікт. У лютым ёй паставілі ўмову выдаліць з яе цікток-блога ўвесь школьны кантэнт. Тады, здавалася, стораны знайшлі кампраміс: блогерка паабяцала змяніць фармат відэа. Але ў выніку настаўніцу ўсё ж звольнілі, піша "Віцебск, я гуляю!"

Сёння Юлія Перапеч апублікавала ролік, у якім паведаміла, што адміністрацыя зноў запатрабавала выдаліць школьны кантэнт ці, у выпадку нязгоды з першым патрабаваннем, звольніцца. На роздум, паводле яе слоў, далі паўгадзіны.

Юлія прыняла пастанову звольніцца, бо не здолела змірыцца з патрабаваннем выдаліць блог, які вядзе ўжо 5-6 гадоў.

Яна працавала ў школе 7 гадоў. Была класнай кіраўніцай, вяла школьны інстаграм і карысталася падтрымкай бацькоў вучняў: яны тэлефанавалі і нават прыходзілі ў школу, каб заступіцца за яе.

Апошнія навіны