BE RU EN

У Беларусі знікаюць ІП

  • 26.03.2025, 17:57

Пра гэта гаворыць нават афіцыйная статыстыка.

Паводле афіцыйных звестак Белстата, за год колькасць індывідуальных прадпрымальнікаў у Беларусі скарацілася на 6,4%.

На 1 сакавіка 2025 года ў Беларусі было зарэгістравана 235.423 ІП. На аналагічную дату 2024 года іх было 251 565.

Усё менш прадпрымальнікаў становіцца ва ўсіх рэгіёнах краіны, але больш за ўсё - у Менску: на 6 643 (на 1 сакавіка 2025 года - 61 524 ІП, у 2024 годзе - 68 167).

Скарачэнне колькасці ІП закранула ўсе асноўныя галіны эканомікі Беларусі. Самае вялікае змяншэнне назіраецца ў сферы інфармацыі і сувязі - на 15,7%. Далей ідзе прафесійная навуковая і тэхнічная дзейнасць - там скарачэнне склала 12,2%.

Апошнія навіны