BE RU EN

«Хіба марозіва можна так рабіць?»

  • 26.03.2025, 17:40

Беларус купіў марозіва вядомай маркі і здзівіўся таму, што з ім адбылося за 12 гадзін.

Мужчына расказаў у TikTok гісторыю аб тым, як купіў сыну марозіва, а пасля 12 гадзін у місцы яно ператварылася ў кашу. Відэа набрала больш за 50 тысяч праглядаў за некалькі дзён, пад ім пакінулі сотні каментароў, піша «Зеркало».

Беларус расказаў, што купіў сыну марозіва брэнда «Брэст-Літоўскае», той пайшоў спаць, і прадукт застаўся ў місцы на 12 гадзін. Паводле ягоных слоў, у выніку марозіва не растала, а толькі выступіла вада і засталася «каша».

«Хіба марозіва можна так рабіць? З чаго яго вырабляюць, гэта марозіва? - пытаецца мужчына. — З чаго трэба рабіць марозіва, каб 12 гадзін прайшло, а яно не растала?»

Папулярныя каментары пад відэа такія:

• «Брэст-Літоўскае» - гэта брэнд і ўсё. Не купляю. Няхай Берасце есць».

• «Гэта нафта, пальмавы алей – і ва ўсё малако, малочную прадукцыю ўжо дадаюць не афішуючы – таемна».

• «Выдатнае марозіва з высокім утрыманнем вяршкоў і малочных тлушчоў».

• «А вяршкі павінны былі растаць і ператварыцца ў малако?»

• «Узбіце вяршкі і пакіньце - атрымаецца тое ж самае. Узбітыя вяршкі не могуць растаць».

• «Раней марозіва расцякалася, калі раставала».

• «Дык парашковая прадукцыя так сябе і паводзіць».

Апошнія навіны