«Там іх гаць-гаці і яны не саромеюцца вылазіць»
- 26.03.2025, 16:22
У гарадзенскім ГЗК развяліся прусакі.
У ТРК Triniti гарадзенцы заўважылі таракана - кузурка бегала па канапе ў зоне фуд-корта, піша Hrodna.life.
У каментарах пад апублікаваным відэа гарадзенцы адзначаюць, што прусакоў у Triniti шмат. «Іх там гаць-гаці, прычым першымі ўбачылі на падлозе, а потым зразумелі, што яны паўзуць з пуфікаў - там у іх цемра і яны не саромеюцца вылазіць. Ёсць і вялікія, і маленькія, і іх коканы», - напісала аўтарка відэа пад нікам lankymyyn.
«Яны на ўсіх паверхах, вельмі шмат бачыла ў «Грыне», дзе кулінарыя», - расказала Lizaya.
«Там яшчэ па ўсім «Трыніці» мышы ёсць. Сядзіш такм, працуеш, адчыняеш шафку, а там мыш - смешна», - распавядае Вікторыя.
«Я там калі гуляў пад гэтымі канапамі пацук маленькі бег, потым уцёк ў "Бургер Кінг", нават фота ёсць», - напісаў Rustic.