BE RU EN

«Новы «Нептун» стане славутым «наканечнікам дзіды» для ўдару па Маскве»

  • 26.03.2025, 15:44

Экс-кансультант Пентагона ацаніў мадыфікаваную ўкраінскую ракету.

Найноўшы варыянт ўкраінскай ракеты "Нептун" - гэта скачок наперад у магчымасцях распрацоўкі. З ёй украінскім вайскоўцам больш не давядзецца наракаць на нястачу ракет ATACMS або спыненне вайсковай дапамогі ЗША. Цяпер “Нептуны” могуць выконваць большасць задач самастойна. Такую думку выказаў экс-кансультант Пентагона, некалькіх урадаў NАТО і ўрада Аўстраліі ў галіне абаронных тэхналогій і праектавання сістэм узбраення, экспэрт у замежных вайсковых справах у Фондзе імя Казіміра Пуласкага ў Варшаве Рубен Джонсан у сваім артыкуле для 19FortyFive.

Аўтар нагадаў, што новая мадыфікацыя "Нептуна" мае далёкасць да 1000 кіламетраў, што дазваляе ёй дасягаць Масквы.

Паводле ягоных слоў, першапачаткова канцэптуальная місія ракеты "Нептун" была супрацькарабельнай. Аднак, украінская прамысловасць мадыфікавала яе канструкцыю, каб зрабіць яе здольнай знішчаць мэты на сушы.

“Арыгінальная крылатая ракета “Нептун”, якая першапачаткова была распрацаваная як супрацькарабельная зброя, была краевугольным каменем стратэгіі берагавой абароны Украіны яшчэ да вайны. З моманту свайго з'яўлення ракета паказала ўзорную рэпутацыю ў абароне прыбярэжных вод Украіны. Апошнія мадыфікацыі пашыраюць профіль місіі ракеты далёка за межы яе першапачатковых праектных спецыфікацый”, - гаворыцца ў публікацыі.

Як адзначыў Джонсан, пераход ракеты "Нептун" з аднамэтавай супрацькарабельнай зброі ва ўніверсальную шматцэлевую ўдарную сістэму пачаўся ў красавіку 2023 года. Пасля мадыфікацыі пашырылі зону знішчэння ракеты, і яна змагла знішчаць як стацыянарныя, так і мабільныя наземныя цэлі, а не толькі цэлі ў моры. Гэта дазволіла сістэме працаваць у значна шырэйшым спектры.

“Далёкасць палёту ракеты была павялічаная да 1000 кіламетраў, што дало ўкраінскім сілам магчымасць наносіць удары ўглыб акупаваных Расеяй тэрыторый і стала пераломным момантам у гэтым канфлікце. Калі ўкраінская зброю павялічыць свае ўдары ўглыб Расеі - па Маскве, а таксама па іншых стратэгічных мэтах - хутчэй за ўсё, менавіта "Нептун" стане праславутым "наканечнікам дзіды", - канстатаваў экспэрт.

Апошнія навіны