«А якую ваду п'е Лукашэнка?»
- 26.03.2025, 15:39
Менчукі масава скардзяцца на якасць артэзіянскай вады.
Менчукі масава скардзяцца на якасць артэзіянскай вады.
Артэзіянская вада ў Менску была падманам. У сталіцы цэлы шэраг праблем: гатавальнікі вады пакрываюцца шумавіннем, скура пасля такой вады сохне, а валасы псуюцца. Многія менчукі просяць вярнуць ім ваду з хлёркай.
Гэтая навіна сабрала шмат каментароў у TikTok-канале сайта Charter97.org. Падаем найлепшыя з іх:
«Вада жахлівая. Я не паспяваю гатавальнік вады мыць, у рондалі накіп, трэба браць вяхотку металічную».
«Дзеці пакутуюць: высыпка на руках, твар сцягвае».
«А якую ваду п'е Лукашэнка? Мусіць, дзесяць разоў фільтруюць. Ніяк не памірае. У мяне вада з крана - суцэльнае жалеза. У ЖКГ кажуць, што вада ў допуску».
«Вада стала значна горшай, накіпу больш і смак сапсаваўся. Сляпянка».
«Сутнасць не ў гэтым, а ў тым, як распіярылі ўсё гэта».
«Тоўсты аграфюрар забыўся памяняць трубы, якія праводзяць ваду да дамоў. Маглі б зрабіць нармальна, але ў ябацёк і тлустага аграфюрэра няма мазгоў».
«Накіп і раней быў, але не да такой ступені, як стала цяпер».
«Цэнтр горада: сапсавалася якасць вады. Налёт такі на мыйцы, кранах - штодня адціраць трэба. Паху хлёркі раней ніколі не было, з'яўляецца вечарамі».
«Ніколі не было перхаці, ужо недзе паўтара года перхаць, ніяк не магу пазбавіцца. Раней гатавальнік гадамі быў, а цяпер прыкладна за год, можа, больш за чатыры памяняла».
«Вось не здзіўлюся, калі высветліцца, што Лукашэнка труціць беларусаў на загад з Крамля».
Падпісвайцеся на наш TikTok, каб даведвацца пра навіны першымі