У Магілёве з даху школы проста на ходнік упала тынкоўка з цэглай
- 26.03.2025, 14:40
Розніца на пару секунд магла б прывесці да непрадказальных наступстваў.
З карніза сярэдняй школы №1 Магілёва проста на ходнік цэнтральнай вуліцы Першамайскай раніцай 26 сакавіка ўпала тынкоўка з цэглай, піша мясцовае выданне mogilev.in.
Аб інцыдэнце журналістам расказалі відавочцы. Яны былі за некалькі метраў ад месца падзення. Розніца на пару секунд магла б прывесці да непрадказальных наступстваў.
«Добра яшчэ, што зараз вакацыі», - кажуць аўтары фота.
Выпадак падзення тынкоўкі на вуліцы Першамайскай не першы. Аналагічны інцыдэнт адбыўся не так даўно на «тэатральным» доме з гадзіннікам.
Абышлося без пацярпелых.