У Літве на мяжы з Беларуссю зніклі трое вайскоўцаў
- 26.03.2025, 14:29
Яны зніклі разам з аўто.
У літоўскім Пабрадзе на мяжы з Беларуссю пасля вучэнняў зніклі трое замежных вайскоўцаў і аўтамабіль, паведамляе Delfi.
Паведамленне аб здарэнні паліцыя атрымала ў аўторак а 19:19.
Пры якіх абставінах зніклі вайскоўцы на аўтамабілі, не паведамляецца. Невядома таксама і з якой краіны вайскоўцы.