Аперацыя «Труба» ў Суджы стала катастрофай для расейцаў
- 26.03.2025, 20:37
Лёгкія расейскіх жаўнераў "згарэлі".
Расейская аперацыя па праходзе ў Суджу праз газавую трубу стала катастрофай для здароўя расейскіх вайскоўцаў: атрутная сумесь амаль цалкам разбурыла іх лёгкія.
Лекары прызнаюцца: такога жаху яны не бачылі ніколі, піша «Дыялог».
Расейскі вайсковы карэспандэнт OPERATOR 13 апублікаваў відэа са шпіталя, дзе паказваюць рэнтгенаўскія здымкі лёгкіх акупантаў. Каментарый да відэа гучыць амаль як прысуд: «Такія лёгкія ва ўсіх байцоў, хто браў удзел у аперацыі «Труба». Лёгкія знішчаныя поўнасцю. Лекары змагаюцца з наступствамі, але ніхто не ведае, як гэта паўплывае на байцоў у будучыні». Лекар на кадрах толькі цяжка ўздыхае: «Божухна, памілуй!»