BE RU EN

Лукашэнку выключылі з важных працэсаў

  • Telegram-канал «Ник и Майк»
  • 26.03.2025, 16:34

Карт няма - ні добрых, ні дрэнных.

У Менску з напружаннем сачылі за перамовамі ў Савудаўскай Арабіі. Лукашэнку і світу гэта хвалявала больш, чым шоў пад назвай «інаўгурацыя». Таму і твары ў гэты знамянальны дзень у большасці былі сумныя.

Лёс хунты вызначаецца не ў Менску. Вынік перамоў хунту не ўзрадаваў. Нягледзячы на тое, што Крэмль спрабуе ў сваіх інтарэсах зацягваць працэс і абстаўляць яго невыканальнымі ўмовамі, працэс пайшоў.

У гэтым працэсе няма Лукашэнкі і хунты. Яго меркаванне нікога не цікавіць. Па меры руху ў бок замірэння ў расейскага старэйшага брата будзе ўсё больш часу на тое, каб урэгуляваць пытанне аўтаноміі хунты.

Грошай няма не тое, што на суверэнітэт - іх няма ўжо нават на аўтаномію. «Інаўгурацыя» прайшла сумна, а Захад яе не заўважыў. І ўвогуле адбылася яна па адной прычыне - не да Лукашэнкі. Але гэты час заканчваецца.

Карт няма - ні добрых, ні дрэнных. Ні геаграфічных, ні гульнявых. З хадоў - толькі невялікая сепаратная ўгода з ЗША. Але і яе практычна пахавалі зацягваннем.

На вялікі жаль, роўна ў такой самай сітуацыі знаходзіцца Беларусь.

Telegram-канал «Ник і Майк»

Апошнія навіны