BE RU EN

Рубіё назваў краіны Балтыі ідэальнымі хаўруснікамі

  • 26.03.2025, 10:53

25 сакавіка адбыўся візіт міністраў краін Балтыі ў Вашынгтон.

Міністры замежных спраў краін Балтыі падчас візіту ў Вашынгтон 25 сакавіка сустрэліся з дзяржсакратаром ЗША Марка Рубіё. Падчас сустрэчы абмяркоўваліся важныя для бяспекі краін Балтыі пытанні і вайна паміж Украінай і Расеяй. Візіт міністраў краін Балтыі ў Вашынгтон адбыўся на запрашэнне Рубіё.

Рубіё высока ацаніў супрацоўніцтва краін Балтыі і асабліва іх унёсак у абарону, паведамляе латвійская служба rus.lsm.lv.

Ён таксама атрымаў запрашэнне наведаць краіны Балтыі.

Пасля сустрэчы ў размове з латвійскімі грамадскімі СМІ кіраўніца МЗС Латвіі Байба Бражэ адзначыла, што ў час перамоў прагучала поўнае пацвярджэнне стратэгічнага партнёрства і з боку краін Балтыі, і з боку ЗША.

«Мы, як сказаў Рубіё, ідэальныя хаўруснікі ва ўсіх сферах - і ў дачыненні да ЗША, і ў дачыненні да фундавання ў абарону, у энэргетычную незалежнасць, у дачыненні да еўраатлантычнага супрацоўніцтва, дзейнасці Кітая ў кіберпрасторы», - сказала Бражэ.

На пытанне, ці засталося ў яе адчуванне, што ЗША прыслухоўваюцца да краін Балтыі і Рубіё разумее занепакоенасць у дачыненні да бяспекі, Бражэ адказала: «Так, вядома».

Апошнія навіны