BE RU EN

У папулярным генератары субтытраў з'явілася беларуская мова

  • 26.03.2025, 10:46

Гэтага дамагаліся карыстачы праграмы.

У мабільным дадатку Сaptions з'явілася беларуская мова, паведамляе «Еўрарадыё».

Сaptions - праграма для аўтаматычнага дадавання субтытраў на створанае відэа з дапамогай штучнага інтэлекту. Беларускія карыстальнікі дадатку даўно прасілі дадаць нашу мову ў спіс тых, на якіх можна ствараць субтытры.

Нарэшце ў Сaptions зхявілася паведамленне: «Мне прыемна абвясціць, што зараз мы падтрымліваем беларускую мову. Шчыра дзякуем Вам за галасаванне і цярпенне!»

Цяпер кожны карыстач Сaptions мае магчымасць не толькі ў два клікі ствараць субтытры на беларускай мове, але і перакладаць на беларускую мову відэа, агучаныя на ангельскай, нямецкай і іншых мовах.

Дарэчы, на платформе change.org зараз збіраюць подпісы за тое, каб беларуская мова з'явілася ў Kindle Direct Publishing.

Апошнія навіны