Аляксей Протас выйшаў на першае месца па галявых перадачах сярод беларусаў за адзін рэгулярны сезон у НХЛ
- 26.03.2025, 10:28
Яшчэ адно дасягненне форварда.
Беларускі форвард «Вашынгтона» Аляксей Протас зрабіў галявую перадачу ў матчы супраць «Вініпега» (2:3 АД), піша hockey.by.
Гэты асіст стаў 35-м для Протаса сёлета. Форвард выйшаў на першае месца сярод беларусаў у галявых перадачах у адным рэгулярным чэмпіянаце. Аляксей абышоў Уладзіміра Цыплакова, у якога ў сезоне 1997/1998 былі 34 галявыя перадачы.
Нагадаем, раней Протас стаў найлепшым беларусам у НХЛ па балах за адзін сезон.