BE RU EN

Самыя вялікія заробкі ў Літве: літоўскі стартап выплаціў амаль 107 тысяч еўраў

  • 26.03.2025, 10:21

Апублікаваныя топ-10 найлепшых літоўскіх працадаўцаў за люты.

Найбольшы сярэдні заробак у Літве ў лютым склаў 107 000 еўраў, а плаціў яе літоўскі стартап у сферы ІТ Pixelmator Team, які набыла амерыканская кампанія Apple, піша delfi.lt.

Сярэдні заробак у суме, большай за 10 000 еўраў «на паперы» ў лютым заплацілі 59 кампаній.

На першым месцы спісу - Pixelmator Team, у якой у лютым працаваў 1 чалавек (у студзені было 19 работнікаў), сярэдні заробак склаў 106 500 еўраў.

Звычайна заробкі ў гэтай кампаніі ў дыяпазоне 4000-5000 еўраў, але ў снежні мінулага года яны падскочылі да 14860 еўраў.

На другім месцы – сталічная кампанія Finansinės paslaugos Contis, у лютым яе работнікі атрымалі па 42860 еўраў.

Звычайны заробак у гэтай кампаніі 4000-5000 еўраў, аднак у снежні заробкі падняліся да 11 450 еўраў. Цяпер у кампаніі працуюць 6 чалавек, у студзені іх было 9.

Трэцяя ў спісе кампанія групы Girteka Group, у якой у лютым заробкі складалі 41 800 еўраў (у студзені - 15 600 еўраў). У гэтай кампаніі працуюць 6 чалавек.

Кампанія швэдскай фірмы Eastnine Eastnine Lithuania ў лютым выплаціла сваім работнікам прыблізна 40 470 еўраў. У апошні месяц зімы гэтая кампанія рэгулярна плаціць вялікія заробкі, напрыклад, у лютым 2024 года заробак быў 54 590 еўраў). Звычайны заробак у гэтай кампаніі – 7000 еўраў. Гэтай кампаніі ў Літве належаць офісныя цэнтры 3 Bure, Vertas, Uptown Park, Uniq, S7.

На пятым месцы знаходзіцца кампанія Bifinity. Сярэдні заробак у ёй быў 30 150 еўраў, часцей заробкі ў гэтай кампаніі складаюць 5000 еўраў. У гэтай кампаніі працуюць 15 чалавек.

У кампаніі Grigeo Hygiene (раней - Grigiškių energija) у лютым заробак быў 28540 еўраў. Звычайны заробак у гэтай кампаніі 8000-9000 еўраў.

На сёмым месцы знаходзіцца кампанія Verse Payments Lithuania з сярэднім заробкам 27540 еўраў. Гэтую кампанію ў лютым набыла кампанія Etapay investicija.

На восьмым месцы – кампанія Fegda grupė з сярэднім заробкам 23760 еўраў (звычайны заробак у гэтай кампаніі 4000-5000 еўраў. У кампаніі працуюць 30 чалавек.

Дзявятае месца займае кампанія Nepi Rockcastle Lithuania з сярэднім заробкам 21800 еўраў. Звычайныя заробкі ў гэтай кампаніі блізу 6000 еўраў, аднак у лютым ці сакавіку заробкі звычайна паднімаюцца да 15 000-19 000 еўраў.

На дзясятым месцы кампанія MA Lithuania, дзе сярэдні заробак складаў 20510 еўраў (у студзені быў 7800 еўраў).

Апошнія навіны