BE RU EN

«Расею чакае ідэальны шторм і крах дзяржаўнасці»

  • 26.03.2025, 9:42

Гіркін з турмы прадказаў РФ цёмную будучыню.

Z-патрыёт і вайсковы злачынец Ігар Стралкоў (Гіркін), які адбывае тэрмін у расейскай турме за крытыку дыктатара РФ Уладзіміра Пуціна, выказаў трывожны для РФ прагноз. Ён уважае за высокую імавернасць «ідэальнага шторму» для краіны. Ліст 25 сакавіка апублікавалі паплечнікі Z-патрыёта, паведамляе «Дыялог.UA».

Замірэнне са Злучанымі Штатамі Стралкоў уважае за «надта малаімавернае». Аднак, спрабуючы гэта зрабіць, Крэмль можа раззлаваць Кітай, што для Расеі стане катастрофай. «Асабліва насцярожыла інфармацыя з Кітая. Калі мы…прымудрымся перайсці з «дружалюбных нейтралаў», у разуменні Паднябеснай, у разрад ворагаў або проста несяброўскай краіны, то атрымаем «ідэальны шторм» з магчымым крахам дзяржаўнасці», - напісаў Стралкоў.

Ён падазрае, што спроба ЗША наладзіць добрыя стасункі з Масквой - гэта выкрут. На яго думку, амерыканцы і еўрапейцы маніпулююць расейскім дыктатарам Уладзімірам Пуціным, каб выбіць у яго максімальныя саступкі дзеля спынення так званай «СВА».

«Успрымаю розніцу ў падыходах паміж ЕЗ і ЗША ў стаўленні да Расеі як гульню ў добрага і злоснага паліцыянта. З якіх адзін у ярасці пагражае, а другі гладзіць па галоўцы, кажа прыемныя словы і цалкам адкрыта ліслівіць, ствараючы ў нашага нацыянальнага лідара (дыктатара РФ Уладзіміра Пуціна - рэд.) уражанне аб тым, што кампраміс будзе вось-вось, трэба толькі саступіць крыху, потым яшчэ крыху, потым яшчэ… А там высветліцца, у выніку, што і саступаць больш няма ў чым», - адзначыў Стралкоў.

Апошнія навіны