BE RU EN

У Менску за два месяцы пабудавалі толькі 700 кватэраў

  • 25.03.2025, 21:27

Усім не хопіць.

У сталіцы за два месяцы пабудавалі 700 новых кватэраў. Пра гэта сведчаць звесткі Галоўнай статыстычнай управы Менска.

У студзені і лютым 2025 года розныя будаўнічыя арганізацыі закончылі ўзвядзенне жылля агульнай плошчай 37,5 тыс. м2.

З гэтага аб'ёму 7,7 тыс. «квадратаў» прызначана для грамадзянаў, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоваў, што складае 20,6% ад агульнага ўводу.

Пры гэтым з выкарыстаннем дзяржаўнай падтрымкі было пабудавана 4,1 тыс. м2. Гэта адпавядае 11 адсоткам ад агульнага ўводу.

Таксама варта адзначыць, што на індывідуальныя жылыя дамы прыйшліся 3 тыс. «квадратаў», што складае 7,9% ад усяго аб'ёму.

У цэлым у Менска 7,2 адсотка ад рэспубліканскага паказніка ўводу новых кватэраў.

Апошнія навіны