BE RU EN

Зяленскі пра дамоўленасці ў Эр-Рыядзе: Расейцам веры няма

  • 25.03.2025, 20:02

Але, паводле ягоных словаў, украінскія ўлады будуць канструктыўнымі.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі паведаміў, што эмбарга на ўдары па энэргетычнай інфраструктуры і цішыня ў Чорным моры, пра якія дамовіліся ўкраінская, амерыканская і расейская дэлегацыі ў Саудаўскай Аравіі, могуць пачаць дзейнічаць адразу пасля абнародавання заяваў з боку Белага дому.

Пра гэта прэзідэнт сказаў у аўторак, 25 сакавіка, на сустрэчы з журналістамі, паведамляе «Суспільне».

«Міністр абароны [Рустэм] Умераў спытаў амерыканскі бок, калі дамоўленасці могуць пачаць дзеянне. І яны (амерыканская дэлегацыя – рэд.) мяркуюць, што адразу пасля таго, як ЗША афіцыйна выйдуць з заявамі, можа быць імплементацыя. Так, тут расейцам веры няма. Але мы будзем канструктыўнымі», – падкрэсліў Зяленскі.

Паводле ягоных словаў, наступны раўнд перамоваў можа адбыцца ў найбліжэйшы час, зрэшты прэзідэнт не ўдакладніў, якіх пытанняў ён будзе датычыцца.

Белы дом у аўторак апублікаваў заяву паводле вынікаў трохдзённых перамоваў з краінай-агрэсаркай Расеяй і Украінай у Саудаўскай Аравіі.

Апошнія навіны