BE RU EN

Пажар на нафтабазе на Кубані ліквідавалі толькі праз шэсць дзён

  • 25.03.2025, 19:16

Нафтабазу атакавалі дроны.

Пажар на нафтабазе ў Каўказскім раёне Краснадарскага краю поўнасцю ліквідаваны, паведаміў кіраўнік рэгіёну Веніямін Кандрацьеў.

Ён адзначыў, што пажарныя тушылі два рэзервуары, якія выгаралі поўнасцю, і нафтапрадукты, якія выліліся з іх, на максімальнай плошчы да 10 тыс. кв. м.

«У ліквідацыі ўдзельнічалі больш за 470 чалавек, у тым ліку спецыялісты з 16 муніцыпалітэтаў краю і суседніх рэгіёнаў Расеі», – гаворыцца ў паведамленні.

Кандрацьеў дадаў, што падчас тушэння пажару пацярпелі два спецыялісты, іх ужо выпісалі з лякарні.

Пажар на нафтабазе каля станіцы Каўказскай узнік у ноч на 19 сакавіка праз атаку ўкраінскіх дронаў.

У выніку атакі дронаў была паралізаваная праца прадпрыемства. Ратавальнікі эвакуявалі з тэрыторыі нафтабазы 30 супрацоўнікаў дзяжурнай змены.

Апошнія навіны