BE RU EN

Украіна апублікавала заяву паводле вынікаў перамоваў з ЗША

  • 25.03.2025, 18:43

У ёй пяць пунктаў.

Украіна і ЗША правялі двухбаковыя тэхнічныя кансультацыі ў Эр-Рыядзе, засяроджаныя на бяспецы энэргетычнай і крытычнай інфраструктуры, суднаходстве ў Чорным моры і вяртанні палонных і дэпартаваных дзяцей.

Пра гэта ў аўторак, 25 сакавіка, заявіў міністр абароны Украіны Рустэм Умераў.

Паводле ягоных словаў, ключавыя вынікі датычацца:

1. Усе бакі дамовіліся гарантаваць бяспечную навігацыю (суднаходства), спыніць выкарыстанне сілы, і прадухіліць выкарыстанне камерцыйных караблёў у ваенных мэтах у Чорным моры.

У той самы час украінскі бок адзначае, што перамяшчэнне расейскіх ваенных караблёў за межы Усходняй часткі Чорнага мора будзе расцэньвацца як пагроза нацыянальнай бяспецы і парушэнне свабоды суднаходства. У такім выпадку Украіна будзе мець поўнае права рэалізоўваць права на самаабарону.

2. Усе бакі дамовіліся ўкараніць дамоўленасці прэзідэнтаў пра поўную забарону ўдараў па энэргетычнай інфраструктуры Украіны і Расеі.

3. Усе бакі вітаюць удзел трэціх краінаў з мэтай забяспечыць падтрымку ўкаранення энэргетычнай і марской дамоўленасцяў.

4. Усе бакі прадоўжаць працаваць над дасягненнем устойлівага і доўгага міру.

5. ЗША пацвердзілі сваю падтрымку ў дапамозе ажыццяўлення абмену ваеннапалоннымі, вызвалення цывільных затрыманых асобаў і вяртання гвалтоўна вывезеных украінскіх дзяцей.

Апошнія навіны