BE RU EN

Беларускія добраахвотнікі: Прыйшоў час здабыць свабоду!

  • 25.03.2025, 18:41

Магутнае віншаванне з Днём Волі.

Беларусы з танкавага падраздзялення «Тур» 225-га Асобнага штурмавога палка запісалі відэапаведамленне, у якім павіншавалі беларусаў з Днём Волі.

«Паважаныя беларусы і беларускі. Я хачу павіншаваць вас з памятным Днём Волі, якую нашы продкі здабывалі для нас. А цяпер прыйшоў час і нам здабыць Волю для сваіх нашчадкаў. Хачу вам нагадаць, што без удзелу саміх беларусаў Беларусь не вызваліцца. Таму хачу, каб мы ўсе аб'ядналіся і адзіным фронтам выступілі супраць агрэсара», – адзначыў камандзір падраздзялення з паклічам Жэрар.

Відэапаведамленне суправаджаецца кадрамі з бронятэхнікай, на якой пад беларускімі нацыянальнымі сцягамі перамяшчаюцца байцы падраздзялення.

Апошнія навіны