BE RU EN

Рада БНР узнагародзіла ксяндза Вячаслава Барка ды іншых вядомых беларусаў

  • 25.03.2025, 14:05

Пасмяротна ўзнагароджаная добраахвотніца Марыя Зайцава.

Кіраўніца Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Івонка Сурвіла падпісала дэкрэты аб узнагароджанні пяцярых беларусаў.

Ордэнам Жалезнага Рыцара пасмяротна ўзнагароджаная беларуская добраахвотніца Марыя Зайцава. Дзяўчына загінула ў баях пад Пакроўскам, дзе ваявала ў складзе 2-га Інтэрнацыянальнага легіёна.

Яшчэ чатыры чалавекі адзначаныя медалём Ордэна Пагоні. Узнагароджаны ксёндз Вячаслаў Барок, праваабаронца Таццяна Гацура-Яворская, журналіст Алег Груздзіловіч, адная з лідараў беларускай дыяспары ў Чэхіі Крысціна Шыянок.

Апошнія навіны