BE RU EN

З Беларусі ў Расею не прапусцілі буйную партыю груш

  • 24.03.2025, 18:25

Заражаную прадукцыю вярнулі беларускаму адпраўніку.

Увоз 20 тон груш, якія везлі з тэрыторыі Беларусі, забаранілі ў Смаленскай вобласці Расеі. Пра гэта расказалі ў Рассельгаснаглядзе.

Грушы выявіліся турэцкага паходжання. Іх везлі ў Смаленск.

Пры правядзенні кантролю і ўліку прадукцыі фітасанітарныя інспектары выявілі, што садавіна заражаная бурай маніліёзнай гнілатой.

У выніку ўсю заражаную прадукцыю вярнулі беларускаму адпраўніку, паведамілі ў расейскім ведамстве.

Апошнія навіны