BE RU EN

Мэра Стамбула вылучылі кандыдатам у прэзідэнты, нягледзячы на арышт

  • 24.03.2025, 16:59

Галасаванне на праймерыз ператварылася ў маштабнае выказванне палітычнай падтрымкі Імамаглу.

Партыя апазіцыйнага мэра Стамбула Экрэма Імамаглу зацвердзіла пастанову аб вылучэнні яго кандыдатам у прэзідэнты, нягледзячы на арышт палітыка і адхіленне яго ад паўнамоцтваў, паведамляе Cumhuriyet.

"Рэспубліканская народная партыя" (CHP) закончыла праймерыз і абвясціла, што ўсе грамадзяне падтрымалі Імамаглу нягледзячы на ягоны арышт і ён абраны кандыдатам у прэзідэнты.

“Арышт не стане перашкодай, бо ён не быў асуджаны”, - заявілі ў палітсіле.

Галасаванне праходзіла ў нядзелю на тэрыторыі штаб-кватэры партыі і ператварылася ў маштабнае выказванне палітычнай падтрымкі Імамаглу. У партыі гавораць, што працэс павінен быў закончыцца а 17 гадзіне, але праз вельмі высокі прыход яго прадоўжылі да 19 гадзін.

Таксама ў Анкары прайшла шматтысячная акцыя пратэсту супраць затрымання і арышту Імамаглу.

Апошнія навіны