Унікальны выпадак: акупант убачыў дрон УСУ і ліквідаваў камандзіра
- 24.03.2025, 22:31
Украінскія вайскоўцы ацанілі жэст "добрай волі".
Унікальны выпадак адбыўся на Харкаўскім кірунку - расейскі вайсковец са штурмавой роты 7-га мотастралковага палка 18-й мотастралковай дывізіі добраахвотна здаўся ў палон дрону 13-й брыгады Нацгвардыі Украіны “Хартыя”.
Акупанта зафіксавалі на пазіцыях, калі ён не стаў уцякаць ад беспілотніка, а замест гэтага ўказаў на бліндаж свайго камандзіра з пазыўным Салавей і самастойна закінуў туды чатыры гранаты, знішчыўшы кіраўніцтва, паведамляе Цензор.НЕТ.
Украінскія вайскоўцы ацанілі жэст “добрай волі”- на пазіцыі выслалі яшчэ адзін робат, які скінуў расейцу электронную цыгарэту і цыдулку з загадам здацца. Салдат, без ваганняў, пабег у бок украінскіх пазіцый і патрапіў у палон.