BE RU EN

Расея збывае сваё піва ў Беларусі

  • 24.03.2025, 12:45

Іншых "знаўцаў" не знайшлося.

Беларусь узначаліла рэйтынг імпарцёраў расейскага піва ў пачатку 2025 года. Паводле звестак расейскага цэнтра "Аграэкспарт", агульны аб'ём экспарту расейскага піва за студзень-люты гэтага года перавысіў 15,7 тысяч тон, што на 39% больш за паказчыкі аналагічнага перыяду 2024 года.

На беларускі рынак прыпала 24% усяго расейскага піўнога экспарту ў натуральным вылічэнні. Другое і трэцяе месцы занялі Кітай (22 адсоткі) і Казахстан (20 адсоткаў) адпаведна.

Такім чынам, краіны ЕАЭС і Кітай застаюцца ключавымі кірункамі для расейскіх вытворцаў піва.

Апошнія навіны