BE RU EN

«Залатая ежа! Ежце самі»

  • 24.03.2025, 19:51

Беларусы абурыліся коштам тушонкі ад фермера.

Беларускі фермер прадае свойскую свіную тушонку па 20 рублёў за паўлітровы слоік. Відэа пра гэта ён выклаў у TikTok, піша Blizko.

Карыстальнікі пачалі абурацца коштам. Некаторыя падпісанты фермера выказалі здагадку, што ён займаецца не продажам сваёй прадукцыі, а перапродажам чужой.

“Ого, як дорага, слоічак 500 грамаў каштуе больш як 1 кілаграм мяса. Вы што казачнік? - напісала Marta_ivanova.

“Дармаед”, — адказаў аўтар роліка.

Іншыя карыстальнікі звярнулі ўвагу, што слоік фермерскай тушонкі такога ж аб'ёму можна купіць удвая танней, і працягнулі вінаваціць блогера ў жаданні зарабіць на чужой працы:

"Сам ясі, перакуп".

"10 рублёў у Берасці".

“Залатая ежа! Ежце самі”.

Апошнія навіны