BE RU EN

Старэйшая дачка Ілана Маска эмігрыруе з ЗША

  • 24.03.2025, 9:42
Старэйшая дачка Ілана Маска эмігрыруе з ЗША

У інтэрв'ю яна актыўна крытыкуе бацьку.

Вівіан Джэн Уілсан, старэйшая дачка Ілана Маска надумала застацца жыць у Японіі. Вівіян вучыцца ў Токіё. Акрамя японскай і роднай ангельскай яна ведае яшчэ французскую і гішпанскую мовы.

Перасяліцца з ЗША дзяўчына надумала не раптоўна. Але, як піша амерыканскі партал E! News, прынятая пастанова не звязаная з бацькам.

20-гадовая трансгендэрная дзяўчына назвала Маска ў інтэрв'ю Teen Vogue «няшчасным, няспелым мужчынам» і раскрытыкавала яго разам з прэзідэнтам Дональдам Трампам.

Раней Віўен Уілсан жыла ў Лос-Анджэлесе.

Апошнія навіны