"Расея не зможа існаваць у такім кантэксце, у якім яна ёсць"
- 23.03.2025, 21:59
У РФ ідзе вайна за выжыванне.
У Расеі таксама ідзе вайна за выжыванне, бо гэтая дзяржава не зможа існаваць у такім кантэксце, у якім яна ёсць зараз.
Пра гэта ў інтэрв'ю "Армія TV" сказаў Пётр "Рола" Гарбаценка, начальнік штаба Трэцяй асобнай штурмавой брыгады УСУ.
"У Расеі таксама ідзе вайна за выжыванне. Гэтая дзяржава не зможа існаваць у такім кантэксце, у якім яна ёсць. Ёй трэба ці адпаведна развіцца і стаць гегемонам са сваім уплывам... Ці ўсё", - сказаў "Рола".
З яго слоў, Расея хоча вярнуцца ў "вялікую гульню", бо ў адваротным выпадку - гэта падзенне эканомікі і нараджальнасці.
"Гэта краіна, якая жыве не за кошт дабаўленай вартасці на прадукты і тавары. А аснова дзяржавы - гэта вытворчасць тавараў і паслуг. У іх, адпаведна, гэта толькі "голая" рэсурсная база", - адзначыў вайсковец.
Так, зазначыў ён, каб гэтая дзяржава выжыла, яна павінна стаць імперыяй, бо "тады яе ўплыў будзе задавальняць усе яе патрэбнасці, нягледзячы на яе ўзровень развіцця".