BE RU EN

УСУ знішчылі бранятанкавую калону расейцаў на Купянскім кірунку

  • 23.03.2025, 21:39

Таксама ліквідавана значная колькасць штурмавікоў захопнікаў.

Батальён беспілотных сістэм «НЯБЕСНАЯ МАРА» 43-й асобнай механізаванай брыгады Узброеных сіл Украіны распляжыў штурмавую бранятанкавую калону з дэсантам расейскіх акупантаў, якія атакавалі ўкраінскія пазіцыі на Купянскім кірунку.

Пра гэта служба батальёна сувязяў з грамадскасцю паведаміла ў сваім Telegram-канале, апублікаваўшы адпаведнае відэа, змантаванае з кадраў, знятых як дронамі-камікадзэ (менавіта яны знішчалі варожую тэхніку), так і кантрольнымі беспілотнымі лятальнымі апаратамі.

У выніку былі знішчаны танк, тры баявыя машыны пяхоты, бронетранспарцёр, грузавік "Урал", квадрацыкл, а таксама значная колькасць штурмавікоў захопнікаў.

Апошнія навіны