Расея страціла сур'ёзную крыніцу нафтавага прыбытку
- 23.03.2025, 21:24
Гэтаму паспрыялі ўкраінскія дроны.
У Расеі 19 сакавіка праз удар дронамі ўзнік пажар на пункце перавалкі нафты "Каўказская" ў горадзе Крапоткін у Краснадарскім краі. Менавіта праз гэты пункт расейская нафта па чыгунцы накіроўвалася ў трубаправодную сістэму "Каспійскі трубаправодны кансорцыум".
Вайсковы экспэрт, палкоўнік запасу УСУ і лётчык-інструктар Раман Світан растлумачыў у размове з 24 Каналам, што праз Каспійскі магістральны нафтаправод Расея ажыццяўляла пэўныя аперацыі з нафтай з Казахстана. Гэта дазваляла краіне-агрэсару атрымліваць істотныя прыбыткі, аднак зараз Масква можа застацца без гэтай крыніцы заробку.
Прадавалі сваю нафту як казахскую
Світан заўважыў, што пункт перавалкі нафты "Каўказская" трэба было ўжо даўно ліквідаваць, бо там адбываецца зліў чыгуначных цыстэрнаў з нафтай. Далей гэтая нафта разліваецца па ёмістасцях і запампоўвалася ў асноўную трубу Каспійскага магістральнага нафтаправода, па якой ішла нафта з Казахстана.
Казахская нафта, са слоў вайсковага эксперта, вельмі чыстая і якасная. Таксама ЗША інвесціруюць вялікія сродкі ў здабычу нафты ў гэтай краіне. Гэтая нафта пампавалася пераважна праз Наварасійск.
- У год 6 мільёнаў расейскай нафты дамешвалася ў нафту з Казахстана і прадавалася менавіта як казахская нафта. Гэта быў адзін з механізмаў атрымання прыбытку расейскай эканомікі, і таму «Каўказскую» трэба было пашкодзіць, - падкрэсліў ён.
Расейская нафта, што запампоўвалася ў казахскую, як мяркуе палкоўнік УСУ ў запасе, не праходзіла кантроль, і яна магла ўтрымліваць адходы нафтавытворчасці.
- Пасля ўдару, які быў нанесены па пункце перавалкі нафты «Каўказская», ён ужо не будзе працаваць. Уся нафта, што там была, выгарае, бо пападанне адбылося менавіта ў нафтаправод. Пакуль не прагарыць уся нафта, а гэты працэс доўжыцца доўга, пажар не скончыцца, - адзначыў Раман Світан.
Казахстан разумее, што ён плаціць за прапампоўку сваёй нафты ў Наварасійск расейскай эканоміцы. Таму, са слоў вайсковага экспэрта, ён пачынае пракладваць іншую трубу па дне Каспійскага мора і будзе поўнасцю адключацца ад прапампоўвання па Каспійскім магістральным нафтаправодзе.
Таму, на думку Світана, можна ліквідаваць Новарасейскі нафтавы тэрмінал і ўсю трубу, каб расейцы не пачалі ўрэзацца ў яе ў іншых месцах і прапампоўваць нафту.
Нагадаем, што ўначы 19 сакавіка ў горадзе Крапоткін на Кубані прагрымелі магутныя выбухі. Украінскія асінтэры паведамілі аб пашкоджванні дронамі пункта перавалкі нафты «Каўказская». Пасля атакі на прадпрыемстве пачаўся вялізны пажар, які не могуць затушыць ужо на працягу 5 дзён. Больш за тое, на тэрыторыі «Каўказскай» падчас пажару прагучалі новыя выбухі, пасля чаго ўзгаранне пашырылася на плошчу амаль 4250 квадратных метраў.